**Лік ахвяр расейскага ўдару па школе на Запарожжы вырас да 53. Пошукі працягваюцца 5-ты дзень: **[https://smarturl.click/M5qwA3](https://smarturl.click/M5qwA3)

Будынак школы атакавалі авіяцыйнымі бомбамі. Спачатку ўдар нанесьлі па людзях, якія прыйшлі па гуманітарную дапамогу, а затым па ратавальніках і паліцэйскіх, якія прыбылі на месца. 

ФАБ-3000 — гэта трохтонная авіябомба, якая ўтрымлівае амаль паўтары тоны выбуховага рэчыва. Такая зброя выкарыстоўваецца для разбурэньня магутных бэтонных умацаваньняў і бункераў. Пасьля прамога трапляньня бэтонная канструкцыя падземнага цэнтра абрынулася. У гэты момант там знаходзіліся звычайныя людзі.