**Лукашэнка канчаткова знайшоў свой «Глябальны Поўдзень»: вайсковая хунта М’янмы, талібы і Паўночная Карэя. Толькі грошай у новых сяброў амаль няма.
**
З М’янмай Лукашэнка сустракаецца ўжо амаль як з Пуціным: летась — шэсьць сустрэч. Але таваразварот за ўвесь 2025 год склаў усяго &#036;15,9 млн. 

Каб М’янма магла купляць беларускую прадукцыю, Менску даводзіцца самому даваць ёй крэдыты. З КНДР гандаль ацэньваецца прыкладна ў &#036;0,5–1 млн на год. Аўганістан таксама хацеў бы набыць беларускую тэхніку, але плаціць асабліва няма чым.

[https://www.youtube.com/watch?v=AZrpBuCqnaM](https://www.youtube.com/watch?v=AZrpBuCqnaM)