**Лукашэнка хоча пусьціць трамваі ў мэтро**

Аляксандар Лукашэнка сёньня на Белкамунмашы [пабачыў](https://president.gov.by/ru/events/posesenie-holdinga-belkommunmas) трамвай, зроблены для чалябінскага мэтратраму — дзе вагоны будуць езьдзіць пад зямлёй.

Лукашэнка загадаў да ліпеня 2027-га разабрацца, ці ня можна запусьціць трамваі і ў менскае мэтро.


> «Калі мы будзем пастаўляць гэта ў мэтро, гэта вялікая справа. Мы забясьпечым імпартазамяшчэньне», — сказаў ён і пазьней дадаў: «Я ўпэўнены, што будзе нармальна».


 Але, імаверна, нармальна ня будзе, бо трамвай несумяшчальны з мэтро вышынёй вагонаў і плятформаў, напругай і сілкаваньнем ды шмат чым іншым. Можна вывесьці мэтро на паверхню, як у Кіеве, і нават абсталяваць мэтрацягнік пантографам, як у Амстэрдаме. А можна зрабіць падземны трамвай, як у Валгаградзе.