**Лукашэнка ня выключыў мабілізацыі. Ці дамаўляецца Варшава зь Менскам? Беларусы на Вэнэцыянскім кінафэстывалі. Навіны 11 верасьня** → [https://youtu.be/SiJ3UHdXBzk](https://youtu.be/SiJ3UHdXBzk)

 Лукашэнка заявіў, што будзе трэсьці армію і ня выключыў мабілізацыі. Што ўсё гэта значыць?

 Ці зьменшыць атмасфэру страху ў Беларусі вяртаньне Анджэя Пачобута і ці дасьць гэта імпульс перамовам паміж Менскам і Варшавай? Пра гэта ў эфіры разважаюць журналіст польскага выданьня “Rzeczpospolita” Руслан Шошын і мэтадоляг, былы палітвязень Уладзімер Мацкевіч.

 На Вэнэцыянскім фэстывалі адбылася прэм’ера фільму беларускага рэжысэра Андрэя Куцілы. Трэці раз у гісторыі. У нас — размова з аўтарам фільму.