 **Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 15 асуджаных**

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 15 асуджаных, у тым ліку 13 чалавек, якія ўчынілі злачынствы «экстрэмісцкай накіраванасьці».

10 памілаваных — жанчыны, піша [прэс-служба](https://president.gov.by/ru/events/aleksandr-lukasenko-podpisal-ukaz-o-pomilovanii-15-osuzdennyh) Лукашэнкі.

Паводле паведамленьня, усе 15 падалі хадайніцтвы аб памілаваньні, прызналі віну, раскаяліся і паабяцалі паводзіцца законапаслухмяна.