**Лукашэнка зноў загаварыў пра агрэсіўную палітыку супраць Беларусі, хоць раней казалі аб адсутнасьці пагроз звонку**: [https://smarturl.click/5oL7ko](https://smarturl.click/5oL7ko) 

Аляксандар Лукашэнка пачаў сваю паездку ў Берасьцейскую вобласьць з наведваньня вайсковага палігону ў Баранавіцкім раёне. Гэтую паездку ён выкарыстаў, каб у чарговы раз заявіць аб варожым стаўленьні суседзяў да Беларусі:

«Зьнешнепалітычную павестку ведаеце. Агрэсіўную рыторыку на адрас Беларусі бачыце і назіраеце. Выведку вядуць дастаткова адкрыта, амаль нахабна: пэрыядычна фіксуем рознага кшталту правакацыі, парушэньні паветранай прасторы».