**Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыцьцё дзеля пераменаў»**

[https://smarturl.click/y81dXJ](https://smarturl.click/y81dXJ)

**Анатоль Лябедзька** раскрытыкаваў заявы былой прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту **Вольгі Гарбуновай**, якая сказала, што расчаравалася ў беларускай апазыцыі і не хацела б бачыць **Сьвятлану Ціханоўскую **прэзыдэнткай Беларусі. Лябедзька дапусьціў, што цяперашняя пазыцыя Гарбуновай можа азначаць і пераацэнку ёю ўласнага ўдзелу ў падзеях 2020 году.

«Магчыма, чалавек прыйшоў да асэнсаваньня таго, што ў 2020 годзе ён дарэмна выйшаў на вуліцу за іншыя каштоўнасьці, за перамены. Я б так гэта прачытваў. Магчыма, і добра, што так адбылося, што ёсьць разуменьне: частка людзей у 2020 годзе аказаліся ня ў тым месцы, яны пра гэта шкадуюць. А як пра гэта заявіць? Ну вось праз такія дзіўныя формы».