**Максім Знак: Прысуд Лаеўскаму паказаў, наколькі «бясьпечна» знаходзіцца сёньня ў Беларусі**


> «Мой сябра і адвакат Зьміцер Лаеўскі— за кратамі. Згодна прысуду — на тры гады. За тое што сумленна рабіў сваю працу і казаў праўду. 
> 
> Артыкулы з КК ня маюць ніякага значэньня — там няма такіх „за праўду“, „за сумленнасьць“, але насамрэч асуджаюць за гэта. 
> 
> Ён ня зьехаў зь Беларусі, рабіў сваю працу да апошняга і паказаў сёньня для ўсіх, хто хоць на імгненьне пачаў сумнявацца, наколькі „бясьпечна“ знаходзіцца ў краіне», — напісаў у фэйсбуку юрыст і былы палітвязень Максім Знак.
