**Маск абвінаваціў Украіну ў парушэньні правілаў Starlink**

[https://smarturl.click/v84gDy](https://smarturl.click/v84gDy)
Ілан Маск, уладальнік SpaceX, якая забясьпечвае спадарожнікавую сувязь Starlink, адказаў у сацсетцы X крытыкам, якія папракаюць кампанію празь зьніжэньне хуткасьці сувязі для ўкраінскіх войскаў у другой палове кастрычніка.

Маск заявіў, што Ўкраіна выкарыстоўвала Starlink для ўдараў дронамі, хоць гэта забаронена правіламі сэрвісу. Паводле яго, Starlink — цывільная камэрцыйная сыстэма сувязі, а не інструмэнт для наступальных атакаў. Ён таксама папярэдзіў, што без Starlink украінскі фронт можа абрынуцца.

Ва Ўкраіне сьцьвярджаюць, што камэрцыйны Starlink ня можа выкарыстоўвацца для далёкіх удараў, а на тэрыторыі Расеі сыстэма не працуе.

Абмежаваньні сувязі ўскладнілі працу ўкраінскіх вайскоўцаў, у тым ліку выкарыстаньне дронаў. Пазьней украінскія ўлады паведамілі пра аднаўленьне сувязі.