**«Маскоўская рука» ў беларускіх рэгіёнах. Выйшла дасьледаваньне аб&nbsp;тым, як&nbsp;расейскія чыноўнікі сустракаюцца зь&nbsp;беларускімі без Лукашэнкі: **[https://smarturl.click/pqZGwE](https://smarturl.click/pqZGwE)**
**
Дасьледчы цэнтар BIPART прааналізаваў 176 сустрэчаў беларускіх і расейскіх рэгіянальных чыноўнікаў у 2018–2026 гадах. Найбольш актыўна расейскія кіраўнікі езьдзілі ў Гомель — 41 сустрэча.

Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны кантакты рэзка актывізаваліся. 


> «Да лютага 2022 году ідэалягічных момантаў на сустрэчах беларускіх і расейскіх чыноўнікаў увогуле не прасочвалася. Але пасьля ўсё часьцей эканамічныя перамовы сталі суправаджацца кароткімі дыялёгамі пра агульную памяць, пра барацьбу з фашызмам, пра патрыятычнае выхаваньне моладзі»


Асобная частка [дасьледаваньня](https://smarturl.click/pqZGwE) прысьвечана разьвіцьцю кантактаў паміж беларускімі рэгіёнамі і акупацыйнай адміністрацыяй украінскіх тэрыторыяў пад кантролем Расеі.