**Маскоўскі НПЗ прыпыніў працу пасьля атакі 20 верасьня**

Нафтаперапрацоўчы завод у маскоўскім раёне Капотня, які належыць «Газпрому», прыпыніў працу пасьля атакі ўкраінскіх дронаў у нядзелю, 20 верасьня, паведаміў [Reuters](https://www.reuters.com/business/energy/moscow-oil-refinery-output-halted-after-sunday-drone-attack-sources-say-2026-09-21/).

Паводле крыніц агенцтва, пасьля падзеньня бесьпілётнікаў загарэліся абедзьве асноўныя ўстаноўкі першаснай перапрацоўкі сырой нафты. 

На ліквідацыю пашкоджаньняў і аднаўленьне працы можа спатрэбіцца некалькі тыдняў.