**Міністар замежных спраў Беларусі з трыбуны ААН прыгразіў Эўропе «гарматным мясам» **→ [https://smarturl.click/26od2A](https://smarturl.click/26od2A)

26 верасьня ў ААН [выступіў](https://www.mfa.gov.by/press/news_mfa/d99af15b1409aacd.html) міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў. Ягоная прамова мела прарасейскі і антызаходні зьмест. Ён пагражаў эўрапейцам ператварэньнем у «гарматнае мяса» за жаданьне «рэваншу над Расеяй», заклікаў не даваць украінцам зброі і не падтрымліваць незалежныя прафсаюзы ў Беларусі.


> Няўжо самі народы Эўропы прагнуць нейкага рэваншу над Расеяй, ды яшчэ і коштам уласнага зьбядненьня? Вядома ж, не. Няўжо яны хочуць быць гарматным мясам у вайне, якую, як нібыта кажуць, эўрапейскія палітыкі рыхтуюць да 2030 году? Таксама не. Але ў Брусэлі камусьці вельмі хочацца пагуляць у салдацікаў, замацаваць сваю веліч у гісторыі. Але такое ўжо было — і ня раз. І чым скончылася — мы ведаем, — заявіў Рыжанкоў.
