**МУС: У Расеі ад атакі дрона пацярпела беларуска — ёй ампутавалі канцавіны** → [https://smarturl.click/kqyGgR](https://smarturl.click/kqyGgR)

8 кастрычніка 2026 году ў Бранскай вобласьці Расеі ў выніку атакі бесьпілётніка на грузавы аўтамабіль зь беларускай рэгістрацыяй пацярпела грамадзянка Беларусі, паведаміла МЗС.

Яна атрымала цяжкія раненьні, у выніку якіх спатрэбілася ампутацыя канцавінаў. 

Цяпер яе паклалі ў рэанімацыю і падключылі да апарата вэнтыляцыі лёгкіх. Ёйны стан надзвычай цяжкі, але стабілізаваны, [гаворыцца](https://www.mfa.gov.by/press/news_mfa/c4bdcc233abd1cb2.html) ў паведамленьні.