**«Мы і да малой, і да вялікай угоды з ЗША гатовыя». Лукашэнка расказаў, чаго чакае ад прыезду Коўла** → [https://smarturl.click/zOoEdp](https://smarturl.click/zOoEdp)

Аляксандар Лукашэнка заклікаў «вярнуць» з амэрыканскага Citybank больш за 40 мільёнаў даляраў і заявіў, што ў ЗША неўзабаве адправіцца першы карабель зь беларускімі калійнымі ўгнаеньнямі.

Ён прызнаўся, што першапачаткова ў кантактах з ЗША ўсё засяродзілася на палітвязьнях: 


> «Ды бог з вамі, забірайце», — сказаў Лукашэнка.
> 
> «Вось усе перажывалі: „Ах, Ціханоўскага адпусьцілі&#33;“ І дзе Сярожа? Знайсьці ня могуць. Ён нікому не патрэбны», — дадаў ён.
