**«Мы&nbsp;разумеем, як&nbsp;цяжка весьці перамовы з&nbsp;рэжымам», — Сьвятлана Ціханоўская** [ў стрыме Свабоды](https://youtube.com/live/7IBv3afltg4): 

«Спадзяваліся мы ўсе на больш, канечне, але мы разумеем, як цяжка весьці перамовы з рэжымам, для якога людзі гэта проста тавар, і яны хочуць выгандляваць як мага больш нейкіх саступак з амэрыканскага боку, таму такая сытуацыя. 

Я чытала, паводле «Вясны», некаторых родных іншых палітзьняволеных папярэдзілі, каб сустракалі ў найбліжэйшыя дні — то, спадзяюся, можа, рэжым гэта хоча зрабіць цішэй, каб людзі ня так сьвяткавалі выхад. 

Але, канечне, мы радыя, што 25 чалавек зараз на волі ўжо. Мы іх усе чакаем. 

Гэта не канец перамоўнага працэсу, ён будзе працягвацца. І мы з нашага боку, палітычныя структуры, і журналісты, праваабаронцы робяць усё магчымае, каб працэс працягваўся, каб увага да гэтага пытаньня не зьнікала ні з боку ЗША, ні з боку ЭЗ — нашых краін-саюзьнікаў. Таму яшчэ шмат працы наперадзе».