**МЗС Беларусі заклікае ўстрымацца ад паездак у шэсьць эўрапейскіх краінаў: **[https://smarturl.click/0O5xQM](https://smarturl.click/0O5xQM)

МЗС рэкамэндуе ўстрымацца ад неабавязковых паездак у Францыю, Бэльгію, Італію, Гішпанію, Партугалію і Альбанію – або перанесьці ці скасаваць іх. Патлумачылі гэта «рэзкім абвастрэньнем унутрыпалітычнай сытуацыі, масавымі акцыямі пратэсту, сутыкненьнямі і затрыманьнямі».

Беларусам, якія ўжо знаходзяцца ў гэтых краінах, [рэкамэндуюць](https://t.me/BelarusMFA/1389) пазьбягаць месцаў масавага збору людзей і раёнаў правядзеньня пратэстаў, сачыць за паведамленьнямі мясцовых уладаў і беларускіх дыпляматычных прадстаўніцтваў. МЗС таксама папярэдзіла пра магчымыя абмежаваньні ў працы грамадзкага транспарту і сродкаў сувязі.

Расказваем, [што адбываецца ў Эўропе](https://smarturl.click/0O5xQM).