**На 7 гадоў за хабар асудзілі колішняга дэлегата Ўсебеларускага народнага сходу: **[https://smarturl.click/0O5bGM](https://smarturl.click/0O5bGM)

Гаворка пра былога гендырэктара «Гродзенскага мясакамбінату» Алега Іванова. Паводле абвінавачаньня, з 2019 па 2025 год ён атрымліваў ад кіраўнікоў прыватных кампаній крыптавалюту і гатоўку — усяго каля 1,8 млн рублёў.

Іваноў быў яшчэ і дэлегатам шостага і сёмага Ўсебеларускіх народных сходаў, сябрам «Белай Русі» і чальцом Савета Рэспублікі.