**На дазволеных паляваньнях у Віцебскай вобласьці за выходныя забілі трох маладых мядзьведзяў**: [https://smarturl.click/B9YDl](https://smarturl.click/B9YDl)

Пра забойства за мінулыя выходныя адразу трох мядзьведзяў, двух маладых самцоў і самкі,&nbsp;[паведаміла&nbsp;](https://rgooboor.by/news/1040)Беларускае таварыства паляўнічых і рыбакоў. 

У Докшыцкай паляўнічай гаспадарцы&nbsp;**Юры Кабак&nbsp;**у суботу 22 жніўня здабыў мядзведзя-самца 4–5 гадоў, у Глыбоцкай паляўнічай гаспадарцы&nbsp;**Дзьмітры Дзмітрычэнкаў**&nbsp;забіў такога ж, а ў нядзелю, 23 жніўня,&nbsp;**Андрэй Кольчаў**&nbsp;забіў мядзьведзіцу ўзростам 3–4 гады ў Віцебскай паляўнічай гаспадарцы.

 Другі сэзон паляваньня на бурага мядзьведзя ў Беларусі пачаўся 1 ліпеня і працягнецца да 31 сьнежня.