**На Дняпры ў Жлобіне і Сожы ў Гомлі захоўваецца небясьпечна нізкі ўзровень вады для рачнога транспарту**: [https://smarturl.click/kqyR6o](https://smarturl.click/kqyR6o)

У Цэнтры гідрамэтэаралёгіі, кантролю радыеактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольля (Белгідрамэт) паведамілі аб неспрыяльных мовах для працы рачнога транспарту на Нёмане ў Горадні, Дняпры ў Магілёве, Жлобіне, Рэчыцы і Лоеве, на Беразіне ў Бабруйску і Сьветлагорску, Сожы ў Крычаве, Слаўгарадзе і Гомлі, а таксама на Прыпяці ў вёсцы Чэрнічы і ў Мазыры.

Як вынікае з апублікаванага на [сайце](https://www.belgidromet.by/ru/gidrolog-ru/view/obzor-gidrologicheskoj-obstanovki-po-sostojaniju-na-10-sentjabrja-2026-goda-14015-2026/)Белгідрамэту агляду гідралягічнай абстаноўкі, на Дняпры ў Жлобіне і на Сожы ў Гомлі зафіксавалі небясьпечна нізкі ўзровень вады для суднаходзтва.