**На Гомельшчыне ўдвая вырасла дзіцячая сьмяротнасьць. Сярод асноўных прычынаў — самагубствы** [https://smarturl.click/ekVGA5](https://smarturl.click/ekVGA5)

За дзевяць месяцаў у вобласьці зафіксавалі 22 факты гібелі дзяцей з вонкавых прычынаў. Пракурорскія праверкі паказалі, што «асноўнымі прычынамі самагубстваў падлеткаў сталі адсутнасьць наладжаных адносін дзяцей зь бацькамі і бескантрольнасьць з боку бацькоў».

У Менску з пачатку году ў выніку суіцыдаў загінулі 5 падлеткаў, тады як летась было 4 такія выпадкі за ўвесь год.

 У Беларусі днём і ноччу працуе тэлефон экстранай псыхалягічнай дапамогі — **133**.