**На Горадзеншчыне зноў спрабуюць знайсьці інвэстара для фальварку «Мураванка Храптовічаў»**: [https://smarturl.click/89QqV](https://smarturl.click/89QqV)

На Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы 4 верасьня пачнецца аўкцыён для продажу фальварку «Мураванка Храптовічаў», пабудаванага ў XVIII стагодзьдзі ў Шчорсах Горадзенскай вобласьці.

Як адзначаецца на сайце біржы, аўкцыён пачнецца з цаны 90 рублёў, хоць у пачатку 2025 году кошт фальварку ацэньвалі ў 297 662,06 рублёў. Папярэднія разы аўкцыёны не адбыліся, бо не знайшлося ахвочых у іх удзельнічаць. Вядома, прынамсі, пра чатыры спробы прадаць аб’екты — у 2020, 2023, двойчы ў 2025-ым.