**На палітвязьня Віктара Сьнегура завялі пятую крымінальную справу: **[https://smarturl.click/BkRE1g](https://smarturl.click/BkRE1g)

Палітзняволенага фігуранта «справы Аўтуховіча» Віктара Сьнегура ўтрымліваюць у зьняволеньні больш за пяць гадоў і дзевяць месяцаў. У кастрычніку 2022 года суд прызначыў палітвязьню 19 гадоў зьняволеньня.

Да 19 гадоў зьняволеньня яму дадалі яшчэ пяць з паловаў гадоў турмы. Сам ён ужо некалькі месяцаў утрымліваецца ў рэжыме інкамунікада.