**На сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі заклікалі стварыць Усясьветны беларускі кангрэс**: [https://smarturl.click/M52AOV](https://smarturl.click/M52AOV)

5–7 верасьня 2026 году ў Нью-Ёрку прайшла 36-я Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, найстарэйшы рэгулярны форум Беларускай дыяспары ЗША і Канады.

Як паведаміў Свабодзе удзельнік падзеі&nbsp;**Алесь Кот**, 36-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі выступіла з ініцыятывай распачаць працу над стварэньнем Усясьветнага беларускага кангрэсу. На форуме таксама абмеркавалі міжнародную супрацу беларускай дыяспары, беларускую прысутнасьць у сучаснай інфармацыйнай прасторы.