**На сутыку межаў Беларусі, Літвы і Польшчы паставілі рачную браму
**
На рацэ Марысе, што цячэ на сутыку межаў Беларусі, Літвы і Польшчы, усталявалі незвычайную канструкцыю — рачную браму. Яна можа адчыняцца і зачыняцца, а кратаваныя загародкі зь яе — апускацца на глыбіню ракі. 

Спачатку па Марысе праходзіць мяжа паміж Польшчай і Беларусьсю. Затым — паміж Літвой і Беларусьсю. Каля стыку трох межаў брама з аднаго боку злучаная з плотам, усталяваным у Літве, а з другога — з аналягічным бар’ерам, збудаваным на польскім баку.

Цяпер мігранты, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Эўразьвяз, ужо ня змогуць перасякаць па Мары мяжу з тэрыторыі Беларусі, [зазначае](https://vsat.lrv.lt/lt/naujienos/nauji-vartai-trisaleje-sienu-sanduroje-pades-uzkardyti-neteiseta-migracija-jcG/) літоўская памежная служба.