На свабодзе Зьміцер Колас

Гэта выбітная постаць у сучасным беларускім кнігавыданьні і ўвогуле ў беларускай культуры. 

Знакаміты перакладнік мастацкай літаратуры з францускай на беларускую мову, Колас стварыў уласнае выдавецтва, якое спэцыялізавалася на беларускіх перакладах усясьветнай паэзіі, прозы і драматургіі. Асаблівую вядомасьць атрымала сэрыя «Паэты плянэты». Зьмітра Коласа затрымалі падчас масавых ператрусаў і арыштаў кнігавыдаўцоў 17–18 лютага 2026 году.