**На Вэнэцыянскім фэстывалі ўпершыню за 40 год паказалі фільм пра Беларусь. Андрэй Куціла працаваў над ім 5 год**: [https://smarturl.click/97EQMD](https://smarturl.click/97EQMD)

[«Лісты з маўклівай краіны»](https://www.labiennale.org/en/cinema/2026/venice-open-out-competition/listy-letters-silenced-country) беларускага дакумэнталіста Андрэя Куцілы расказвае гісторыі людзей, чыё жыцьцё зьмянілі рэпрэсіі, турма і выгнаньне. Фільм днямі паказалі ў пазаконкурснай сэкцыі Вэнэцыянскага кінафэстывалю. Дагэтуль у афіцыйную праграму прэстыжнага фэсту траплялі толькі дзьве карціны, зьвязаны зь Беларусьсю — «Іван Макаравіч» (1968 год) Ігара Дабралюбава і «Ідзі і глядзі» (1985) Элема Клімава.

Фільм Андрэя Куцілы расказвае пра сучасную Беларусь праз асабістыя гісторыі людзей, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі, зьняволеньнем і жыцьцём у краіне, дзе звычайны чалавечы голас можа стаць прычынай перасьледу. Над карцінай рэжысэр працаваў пяць гадоў.