**На Віцебшчыне ўзбэцкім фэрмэрам выдзелілі зямлю і памяшканьні для жывёлагадоўлі**

[https://smarturl.click/meOgn](https://smarturl.click/meOgn)

Узбэцкім фэрмэрам у Віцебскай вобласьці аддалі 2 тысячы гектараў для вырошчваньня бульбы.

Таксама з удзелам узбэкаў арганізоўваюць адкорм буйной рагатай жывёлы ў трох раёнах Віцебшчыны, а яшчэ ў адным раёне працуе ўзбэцкая фэрма авечак.

Тым часам беларускія фэрмэры часта ня могуць атрымаць ад беларускай дзяржавы прыдатныя для сельскай гаспадаркі землі — ім прапаноўваюць няўдобіцы, участкі, далёкія ад іх гаспадарак, нават заражаныя радыенуклідамі.