**Над Украінай рой расейскіх дронаў. Яны зноў ляцяць празь Беларусь. На Жытоміршчыне два чалавекі загінулі**: [https://smarturl.click/5oLaxB](https://smarturl.click/5oLaxB)

12 верасьня з 6:30 раніцы да 18:00 расейскія войскі атакавалі Ўкраіну 410 ударнымі дронамі. Зь іх 336 удалося зьбіць. Увечары пачалася новая хваля атакі.

У другой палавіне дня ўкраінскія маніторынгавыя каналы зафіксавалі расейскія дроны, якія ляцелі над беларускай тэрыторыяй у кірунку Жытомірскай вобласьці, якую расейскія войскі атакуюць ужо два дні запар, а таксама Ровеншчыны.