**Нарвэгія выдзеліць Украіне больш за 9 мільярдаў даляраў у 2027 годзе**

Такую ж суму Нарвэгія выдзяляла Украіне на бягучы, 2026 год. Чакаецца, што 70 мільярдаў кронаў (7,5 мільярда даляраў) будуць выдаткаваныя на вайсковыя патрэбы, а 15 мільярдаў кронаў (1,6 мільярда даляраў) — на гуманітарныя мэты.

Прэм’ер-міністар Нарвэгіі Ёнас Гар Ст’ёрэ ў нядзелю прыехаў у Кіеў разам з лідэрамі краінаў Паўночнай Эўропы і Балтыі.

[https://smarturl.click/YVZJ0](https://smarturl.click/YVZJ0)