**Натальлю Адамовіч пахаваюць у Глушы**

Цырымонія разьвітаньня з дачкой пісьменьніка Алеся Адамовіча Натальляй Адамовіч адбудзецца **9 верасьня а 12-й гадзіне** ў рытуальным доме на вуліцы Кульман, 33а ў&nbsp;Менску. 

Пра гэта [паведаміў](https://www.instagram.com/p/DdB8BvDsqU4/) інстаграм-канал, прысьвечаны Алесю Адамовічу.

**А 15-й гадзіне** Натальлю Адамовіч пахаваюць на могілках у пасёлку&nbsp;Глуша&nbsp;ў Бабруйскага раёну. Там жа, дзе спачылі бацькі спадарыні Натальлі — Алесь і Вера&nbsp;Адамовічы&nbsp;— а таксама іншыя сваякі.