NATO ў выпадку нападу Расеі адкажа ўдарамі і па Беларусі → [https://smarturl.click/qq2WRw](https://smarturl.click/qq2WRw)

У выпадку нападу Расеі NATO адкажа ракетнымі ўдарамі па Калінінградзкай вобласьці, Беларусі і цэлях каля Санкт-Пецярбургу.

Пра гэта заявіў Вярхоўны галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі NATO ў Эўропе Алексус Грынкевіч на форуме бясьпекі ў Варшаве, піша [The Wall Street Journal](https://www.wsj.com/world/europe/natos-top-commander-lays-out-plan-to-thwart-a-russian-attack-on-the-alliance-96d57680).


> «Я не лічу, што канфлікт непазьбежны або неўзабаве пачнецца. Гэта ня так. Але, улічваючы маштаб дзейнасьці, зьвязанай з дывэрсіямі і падпаламі, думаю, што насельніцтва краінаў нашага альянсу крыху нэрвуецца. І я хачу запэўніць мільярд грамадзянаў нашага альянсу: мы дамо рады», — заявіў Грынкевіч.
