**Нават камбайнэра-тысячніка. За&nbsp;што аграрыяў адпраўляюць з&nbsp;поля ў войска і хто гэта вырашае: **[https://smarturl.click/3wEJZ](https://smarturl.click/3wEJZ)

Аляксей Клімовіч два гады таму першым у Чэрвеньскім раёне намалаціў тысячу тон зерня, атрымліваў прэміі і сам казаў, што ўмовы працы добрыя. Цяпер ён на «выхаваўчых» вайсковых зборах.

Паводле словаў Лукашэнкі, у&nbsp;войска на&nbsp;вайскова-выхаваўчыя зборы адправілі ўжо 500 чалавек, якія «кепска» зьбіралі ўраджай. Самае цікавае: ніякага асобнага закону пра такое пакараньне няма. Усе спасылаюцца на вусны загад Лукашэнкі.