**Найгорш з мэдыцынай — у горадзенскай турме. На канфэрэнцыі ў Вільні прэзэнтавалі рэйтынг беларускіх вязьніц** → [https://smarturl.click/8yve6v](https://smarturl.click/8yve6v)

Беларускія лекары і праваабаронцы, што працуюць за мяжой, сёлета склалі рэйтынг турмаў і калёній Беларусі з гледжаньня мэдычай дапамогі. Сёньня яго прэзэнтавалі на адмысловай канфэрэнцыі ў Вільні.

Рэйтынг грунтуецца на анкетах 58 былых зьняволеных. Паводле яго, найгорш з мэдыцынай у горадзенскай турме, дзе памёр **Алесь Пушкін**, і шклоўскай калёніі, дзе ня стала **Вітольда Ашурка**.