**«Немагчымае магчыма». Калесьнікава ў інтэрвію Свабодзе — пра Коўла як «выратавальніка беларусаў», Пачобута і стыпэндыю ў ЗША** → [https://smarturl.click/qq2o8V](https://smarturl.click/qq2o8V)

У інтэрвію Свабодзе Марыя Калесьнікава назвала спэцпасланьніка ЗША Джоўна Коўла «выратавальнікам беларусаў», дала сваё бачаньне таго, як можна вызваліць палітвязьняў і спыніць рэпрэсіі ў Беларусі, а таксама расказала, што стане вынікам яе вучобы ў ЗША.


> «Я сябе не называю былой палітзьняволенай, таму што гэта не зьяўляецца часткай маёй ідэнтыфікацыі. Якраз маё жыцьцё і мая творчасьць — яны былі да 2020 году. Я заставалася сабой да вызваленьня, увесь час у турме. Я сябе не зьмяняла, я заставалася сабой».
