**NEXTA патлумачыў, ці маглі спэцслужбы Расеі дызэнфармаваць яго ў 2020, каб уплываць на пратэст** → [https://smarturl.click/wGgLqQ](https://smarturl.click/wGgLqQ)

Стваральнік мэдыйнага рэсурсу NEXTA **Сьцяпан Пуціла** ў [інтэрвію](https://www.youtube.com/watch?v=Yru6Mo9SP70) Дзьмітрыю Гурневічу адказаў на пытаньне, ці магла расейская выведка ў 2020 годзе наўмысна дызэнфармаваць супрацоўнікаў рэсурсу, каб радыкалізаваць пратэст і ў выніку адкінуць Беларусь ад Захаду. Такую верагоднасьць дапусьціў былы кіраўнік польскай выведкі Пётр Краўчык.


> «У нас і цяпер застаюцца крыніцы ў Беларусі, але мы папрасілі, каб цяпер яны з намі не кантактавалі. Але ў нас былі людзі і са Службы бясьпекі прэзыдэнта, КДБ, з самых розных структур», — сказаў Сьцяпан Пуціла.
