**Новае ў справе Іны Кардаш: прызначылі судзьдзю і дату суда, сама яна застаецца пад вартай**: [https://smarturl.click/97EZRz](https://smarturl.click/97EZRz)

Беларуская журналістка Іна Кардаш, затрыманая ў Кіеве сёлета ў студзені паводле падазрэньня ў шпіянажы, будзе заставацца ў сьледчым ізалятары сама меней да 11 кастрычніка.

Першае пасяджэньне прызначылі на 21 верасьня. На ім, як чакаецца, будуць разглядаць абвінаваўчы акт — яго перадалі ў суд у канцы чэрвеня. Прызнаньне акту абгрунтаваным і адпаведным заканадаўству Ўкраіны адкрые шлях для разгляду справу па сутнасьці.