**Новая справа за «абразу» Лукашэнкі, завочны перасьлед музыкі**: [https://smarturl.click/B9Ynl](https://smarturl.click/B9Ynl)

52-гадовага жыхара Менска ўзялі пад варту за «нэгатыўны і абразьлівы камэнтар» пра Аляксандра Лукашэнку, паведамляе «Позірк» са спасылкай на інфармацыю з пракуратуры Завадзкога раёну Менска. Паводле сілавікоў мужчына дзейнічаў «з мэтай прынізіць гонар і годнасьць Лукашэнкі». На яго завялі справу па артыкуле 368 частка 1 Крымінальнага Кодэксу (абраза Лукашэнкі), які прадугледжвае да 4 гадоў зьняволеньня.