**Новы парадак выезду дзяцей за мяжу: забарону на вываз у паўднёвыя рэгіёны Расеі, якія атакуе Ўкраіна, не ўвялі**: [https://smarturl.click/YVEBj](https://smarturl.click/YVEBj)

Выезд дзіцячых арганізаваных груп за межы Беларусі будуць узгадняць дзяржаўныя органы, а несьці адказнасьць за іх бясьпеку — арганізатары.

Падставай для адмовы ў выдачы ўзгадненьня зьяўляюцца «неспрыяльная эпідэміялягічная, іншая абстаноўка ў краіне ўезду (краіне маршруту руху да месца правядзеньня мерапрыемства)». Сярод падстаў для адмовы адсутнічаюць ваенныя дзеяньні або іншыя прыкметы вядзеньня такіх дзеяньняў.