**«Няма ніякіх прычынаў скасоўваць санкцыі супраць Беларусі». У Літве адрэагавалі на заяву Трампа пра вялікую ўгоду зь Беларусьсю** → [https://smarturl.click/M525Db](https://smarturl.click/M525Db)

Пасьля таго як прэзыдэнт ЗША **Дональд Трамп** анансаваў вялікую ўгоду зь Беларусьсю наконт угнаеньняў старшыня Камітэту замежных справаў літоўскага Сэйму **Рымігіюс Мотузас** заявіў, што Літве пра такое пагадненьне невядома, але пазыцыя адносна Менску застаецца нязьменнай, перадае [LRT](https://www.lrt.lt/naujienos/lietuvoje/2/3059434/motuzas-lietuva-neturi-itakos-jav-sandoriams-naikinti-sankciju-minskui-priezasciu-nera).


> «У нас сёньня няма ніякіх прычынаў скасоўваць санкцыі супраць Беларусі. Гэта агульная пазыцыя ня толькі Літвы, але і Эўрапейскага зьвязу. І гэтыя санкцыі дзейнічаюць да канца лютага», — сказаў парлямэнтар агенцтву BNS.


> «Час пакажа, як Злучаным Штатам Амэрыкі ўдасца дамовіцца пра куплю ўгнаеньняў зь Беларусі», — дадаў  ён.
