**«Паўсюль гавораць толькі пра гэта». Паліўны крызіс ахапіў Расею аж да самай усходняй мяжы** → [https://smarturl.click/d7vQ3](https://smarturl.click/d7vQ3)

• У сталіцы сыбірскага Забайкальля Чыце — дзесь за 6300 кілямэтраў ад Украіны — чарга кіроўцаў па паліва расьцягнулася на 3 кілямэтры.

• Дзе-нідзе ў рэгіёне перасталі вывозіць сьмецьце, бо няма чым запраўляць сьмецьцявозы.

• Пажарнікі не змаглі выехаць на тушэньне лясных пажараў, бо няма паліва для машын, і мясцовым жыхарам давялося змагацца з агнём самім.

• Жанчына з аднаго забайкальскага сяла расказала, што хуткая адмовілася не змагла прыехаць да ейнага мужа, які ўпаў у дыябэтычную кому.


> «Упершыню чую, каб не інтэлігенцыя, а звычайныя рабацягі пачалі праклінаць вярхоўнага. Куды ні зайдзіся — сталовая, крама, цырульня — паўсюль гавораць толькі пра гэта. Тэлевізар ужо ня дзейнічае».
