**Пачынаюць завочна судзіць пяць «каліноўцаў»**: [https://smarturl.click/qeGw0](https://smarturl.click/qeGw0)

Менскі гарадзкі суд пачынае разгляд крымінальнай справы ў парадку спэцыяльнай вытворчасьці (завочна) ў дачыненьні да пяці прадстаўнікоў і ўдзельнікаў «Палка імя Каліноўскага», піша «Вясна».

Завочна судзяць 37-гадовага Мікалая Бойку, 31-гадовага Юрыя Макітава, 56-гадовую былую палітзьняволеную Натальлю Нікіціну, 28-гадовую Крысьціну Станкевіч і 41-гадовага Міхаіла Чупрынскага.