**Пад рэпрэсіі па «справе ЭГУ» патрапілі 175 студэнтаў і іх сваякоў**: [https://smarturl.click/zeblp](https://smarturl.click/zeblp)

Па стане на 17 жніўня 2026 года, праваабаронцам «Вясны» вядомыя прозьвішчы больш за 110 студэнтаў ЭГУ і іх родных, якіх пачалі перасьледаваць у Беларусі за навучаньне ў гэтым ВНУ.

Праваабаронцы пішуць, што агулам пад рэпрэсіі патрапілі 175 чалавек, калі лічыць і пацярпелых чальцоў сем’яў студэнтаў. Лічба пацярпелых можа быць большая, бо ўлады намагаюцца схаваць рэпрэсіі, а людзі баяцца перадаваць зьвесткі.