**Пад Шчорсамі за 94,5 рубля прадалі «Мураванку Храптовічаў»** → [https://smarturl.click/QwGZ5q](https://smarturl.click/QwGZ5q)

Фальварак «Мураванка Храптовічаў», пабудаваны ў XVIII стагодзьдзі каля Шчорсаў, прадалі з шостай спробы.  Напачатку 2025 году фальварак ацэньвалі ў 297 662 рублі.

Заявы на ўдзел у аўкцыёне падалі два прэтэндэнты, але да фінальнай рэгістрацыі дайшоў толькі адзін удзельнік. У выніку ўладальнікам фальварку стала менская кампанія з сфэры дарожнага будаўніцтва, паведаміла&nbsp;[Domovita](https://domovita.by/news/neogoticeskij-folvark-pod-novogrudkom-prodali-za-dve-bazovye-veliciny-segodna-na-torgakh-nasla-khozaina-znamenitaa-murovanka).

Пакупніку дасталіся вэтэрынарная лякарня, цялятнік, кароўнік, сьвіран і агароджа — больш як 1500 м² у занядбаных будынках.