**«Паглядзім, хто пасьмяецца апошнім». У Вільні прэзэнтавалі кнігу адвакацкіх гісторый **→ [https://smarturl.click/0O5Q68](https://smarturl.click/0O5Q68)

У новай кнізе пра рэпрэсіі ў Беларусі сабрана 39 гісторый ад 14 адвакатаў, якія ня толькі баранілі актывістаў падчас арыштаў і ў судах, але і самі зьведалі перасьлед рэжыму.

Былая адвакатка **Натальля Мацкевіч** мяркуе, што праўда аб прававым бязьмежжы ў цяперашняй Беларусі не застанецца толькі старонкай гісторыі.


> «Так, мы былі бясьсільныя перад гэтай сыстэмай, нешта распавялі як трэш, з іроніяй. Але паглядзім, хто пасьмяецца апошнім».
