**Паліцыя Ўкраіны высьвятляе, ці мела месца злачынства супраць беларускага добраахвотніка «Лахвіча»** → [https://smarturl.click/97EQDj](https://smarturl.click/97EQDj)

Сёлета 1 чэрвеня на сацыяльных старонках беларускага добраахвотніка **Аляксандра Наўковіча** (пазыўны «Лахвіч») зьявіўся самапрыніжальны відэазапіс, на якім ён быў без сваіх пазнавальных вусоў і барады і казаў, што «ня варты шляхетнасьці».

17 ліпеня&nbsp;**Аляксандар Наўковіч**&nbsp;на сваім Youtube-канале&nbsp;[расказаў](https://www.youtube.com/watch?v=E9zTS8R68A4)&nbsp;дэталі гэтага інцыдэнту і заявіў, што вымушаны быў пагаліцца пад пагрозай сэксуальнага гвалту і фізычнай расправы з боку іншых беларускіх добраахвотнікаў.

Свабода высьветліла, які працяг атрымаў гэты канфлікт.