Палітвязьня Осіпава зноў [судзяць](https://t.me/viasna96/36803) за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»

Раней палітвязьня ўжо двойчы асудзілі за «злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі». Агулам яму дадаткова прызначылі яшчэ два гады і два месяцы пазбаўленьня волі.

Доўгае ўтрыманьне ў ізаляцыі Ціхана Осіпава ўжо прывяло да сурʼёзных праблем са здароўем палітвязьня: дрэннага засваеньня ежы, боляў у вачах, пачашчанага сэрцабіцьця, скачкоў ціску, аслабленага імунітэту.

Цяпер яго ўтрымліваюць у ШІЗА ў ваўкавыскай калёніі № 11.