**Палітзьняволеную Вольгу Брыцікаву на 7 дзён зьмяшчалі ў ШЫЗА**: [https://smarturl.click/26oJlZ](https://smarturl.click/26oJlZ)**
**
Былую старшыню незалежнага прафсаюзу на «Нафтане» Вольгу Брыцікаву ў траўні трымалі ў штрафным ізалятары. 

Паводле праваабаронцаў «Вясны», прычына спагнаньня невядомая. Перад зьмяшчэньнем у ШЫЗА жанчыну нават не агледзеў лекар — адміністрацыя калёніі парушыла працэдуру.

Вольга Брыцікава — былая старшыня арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Нафтан». Жанчына адпрацавала на прадпрыемстве 16 гадоў, за сваю пазыцыю была звольненая. Яе шмат разоў затрымлівалі за выказваньні супраць вайны і распаўсюд нібыта «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.