**Памежнікі Латвіі выявілі яшчэ адзін тунэль на мяжы зь Беларусьсю, спынілі 28 мігрантаў**: [https://smarturl.click/A9wQ0](https://smarturl.click/A9wQ0)

**З пачатку году Літва выявіла 12 тунэляў на мяжы з Беларусьсю, а Латвія — 2**

Як&nbsp;[паведаміла&nbsp;](https://www.rs.gov.lv/lv/jaunums/robezsargi-konstate-28-personas-kuras-nelikumigi-skersojusas-valsts-robezu-caur-izraktu-tuneli)Дзяржаўная памежная ахова Латвіі, 28 чалавек незаконна перасяклі мяжу праз прарыты зь Беларусі падземны тунэль.

Супрацоўнікі памежнай службы затрымалі мігрантаў 20 жніўня ў горадзе Краславе, які знаходзіцца недалёка ад мяжы зь Беларусьсю. Дасьледаваўшы пасьля гэтага навакольную мясцовасьць, прадстаўнікі ведамства знайшлі ў 20 мэтрах ад мяжы «замаскаваны мохам падземны ход», гаворыцца ў паведамленьні. 28 мігрантаў вярнулі ў Беларусь.