**«Памятай, што ты — зь Беларусі». Апошняя размова з Маяй Кляшторнай**

У чатыры месяцы **Мая Кляшторная** трапіла ў сталінскі лягер разам з маці. Яе бацьку, паэта Тодара Кляшторнага, расстралялі. Пяць гадоў яна правяла ў лягеры, шэсьць — у дзіцячым спэцпрыёмніку НКВД, яшчэ сем — у сыбірскай ссылцы.
 
У сьнежні 2016 году **Ганна Соўсь** запісала з Маяй Тодараўнай размову пра бацьку, Курапаты, дзяцінства за кратамі і жыцьцё, скрадзенае сталінскімі рэпрэсіямі. Амаль дзесяць гадоў гэты запіс захоўваўся ў яе архіве. 3 жніўня 2026 году Мая Кляшторная пайшла з жыцьця.
 
Глядзіце візуалізаваны падкаст з успамінамі дачкі расстралянага паэта.

[https://youtu.be/na9VEZ7s1XA](https://youtu.be/na9VEZ7s1XA)