**Пасьля начнога ўварваньня дрона з выбухоўкай Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту** → [https://smarturl.click/WGOkVO](https://smarturl.click/WGOkVO)

У МЗС Літвы [ўручылі](https://www.urm.lt/naujienos/141/baltarusijai-pareikstas-protestas-del-lietuvos-oro-erdves-pazeidimo:46442) «ноту рашучага пратэсту» прадстаўніку пасольства Беларусі. Прычынай стала «парушэньне дзяржаўнай мяжы і паветранай прасторы Літвы бесьпілётным паветраным апаратам з боку Беларусі» ўначы на 15 верасьня.

Літоўскае МЗС назвала здарэньне грубым парушэньнем міжнароднага права і запатрабавала, каб Беларусь «неадкладна дала вычарпальнае тлумачэньне гэтага інцыдэнту і перадухіліла ўсякія падобныя парушэньні ў будучыні», а таксама каб забясьпечыла «эфэктыўны кантроль сваёй тэрыторыі і паветранай прасторы» і не дапускала дзеяньняў, якія «могуць несьці пагрозу бясьпецы суседніх дзяржаваў».